Перайсці да зместу

Anguillicoloides crassus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Anguillicoloides crassus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anguillicoloides crassus Kuwahara, Niimi & Hagaki, 1974

Сінонімы
Anguillicola crassus

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Anguillicoloides crassus — від круглых чарвей сямейства Dracunculidae, які паразітуе ў плавальным пузыры рачных вугроў (Anguillidae). Першапачаткова жыў толькі ў Японіі, дзе з’яўляўся паразітам Anguilla japonica[1]. Інтрадукцыя  (руск.) ў вадаёмы Еўропы прывяла да памяншэння папуляцыі еўрапейскага вугра (Anguilla anguilla).

Даўжыня цела да 4,5 см, дыяметр 5 мм. Гематафаг. Кроў вугра ў кішачніку чарвяка надае яму характэрную цёмную афарбоўку. Постэмбрыянальнае развіццё адбываецца ў чатыры лічынкавыя стадыі. Самка вырабляе больш за 10 тысяч яец.

Паратэнічнымі гаспадарамі  (укр.) выступаюць планктонныя ракападобныя, а таксама дробна-размерные віды рыбы.

Зноскі

  1. Kuwahara A., Niimi H. & Itagaki H. (1974). «Studies on a nematode parasitic in the air bladder of the eel I. Descriptions of Anguillicola crassa sp. n. (Philometridea, Anguillicolidae)». Japanese Journal for Parasitology 23(5): 275—279.
  • F. Hartmann (1993): Untersuchungen zur Biologie, Epidemiologie und Schadwirkung von Anguillicola crassus Kuwahara, Niimi und Itagaki 1974 (Nematoda), einem blutsaugenden Parasiten in der Schwimmblase des europäischen Aals (Anguilla anguilla L.). Dissertation an der Universität Hamburg, Fachbereich Biologie (PDF; 1,8 MB)